Дамашаны. Храм апостала Іаана Багаслова
2007.04
Гістарычны агляд:

Іаана-Багаслоўскі манастыр і царква

   Побач з могілкамі. Заснаваны ў 1997 г.' Царква вырашана 3-зрубным аб'ёмам: прамавугольны прытвор, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай — у вальмавы ; завершаны 3 цыбулепадобнымі галоўкамі. Брусчатыя сцены , складзены «ў ластаўчын хвост», прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

 ' Минские епархиальные ведомости. 2000. № 2. С. 7.

Царква ў імя апостала і евангеліста Іаана Багаслова

   На могілках. Пабудава ў 1772 г. з дрэва, з'яўлялася прыпісной да Мікалаеўскай царквы г. Смалявічы'.

   Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага зруба малітоўнай залы далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завершаны 2 цыбулепадобнымі галоўкамі і 4-гранным барабанам паміж імі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз ганак бакавога фасада прытвора. У афармленні інтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве.

 ' РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 820, арк.113.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.