- Гістарычны агляд:
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы, 2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкары выкарыстаны элементы старажытнарускага культавага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя ліштвы арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.
Архіў Мінскай епархіі. ПСУ.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, в. Бабруйшчына
- Епархія
- Полацкая
- Благачынне
- Глыбоцкае
- Архітэктар
- Альмінскі К.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1873
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19




2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.