Ілья. Храм прарока Іллі
2006.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1828 г.з дрэва. Адноўлена ў 1990-я гг.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай, якая завершана макаўкай на 4-гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках.

   У агульных габарытах малітоўнай залы перагародкамі вылучаны невялікі прытвор, над якім створаны хоры, і прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі, вылучаная драўляным 3-ярусным іканастасам, дэкарыраваным накладной разьбой.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.