Вялікія Крывічы. Храм дабравернага князя Аляксандра Неўскага
2006.09
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1864 г. з каменю і цэглы на ўрадавыя сродкі (5 тыс. руб.) на месцы драўлянай уніяцкай царквы (існавала ў 1800) . Адкрыта для набажэнства ў 1990 г.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана ў форме падоўжнага крыжа з глухім купалам па цэнтры бляшанага даху. Атанкаваныя фасады члянёны 2 ярусамі аконных праёмаў, з уваходамі. Апсіду вылучае 1-ярусны пабелены і залачоны іканастас на 6 абразоў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4