Ліда. Капліца вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2014.10 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

На тэрыторыі могілак, што прылягае да Свята-Георгіеўскага храма, ўзведзена капліца-помнік ў гонар 70-годдзя вызвалення горада Ліды ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні Дня Перамогі 6 траўня 2014 года месца, дзе будзе стаяць капліца-помнік, асвяціў архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый. Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка таксама здзейсніў асвячэнне падмурка Свята-Георгіеўскай капліцы-помніка ў гонар абаронцаў айчыны Другой сусветнай вайны.

Праект помніка распрацоўвалі спецыялісты Лідскага ДУП «Праектнае бюро». Сваім знешнім выглядам капліца нагадвае перголу вышынёй крыху больш за пяць метраў. На падмурку ў форме квадрата па баках ўзведзены аркі, якія ўвянчаў купал. На адной з бакоў ўсталяваны барэльеф Вялікапакутніка Георгія. Эскіз для барэльефа намалявала лідчанка, цяпер студэнтка БДУ, Яўгенія Арыка.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Павел 8 ліпеня 2014 года асвяціў Свята-Георгіеўскую капліцу-помнік у гонар абаронцаў Айчыны Другой сусветнай вайны.