Забалоцце. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2006.05
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1907 г. з дрэва, у 1990-я гг. абкладзена цэглай.

   Помнік архітэктуры неарускага стылю. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца рытмічнай і ярусна нарастаючай кампаноўкай 3 прамавугольных зрубаў прытвора, малітоўнай залы і апсіды з бакавой нізкай рызніцай, а таксама іх 2-схільных паўвальмавых дахаў, ствараючых па фронце трапецападобныя франтоны. У ярусную кампазіцыю ўключаны 2-слуповы ганак галоўнага ўвахода пад 2-схільным дахам. Цэнтр даху асноўнага зруба завершаны стылізаванай цыбулепадобнай галоўкай на 4-гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады па восях сіметрыі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.