Старое Высокае. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2006.09
Гістарычны агляд:

Царква

 На паўднёвай ускраіне вёскі Пабудавана ў 1903 г. з цэглы.

   Помнік архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальны храм з паўкруглай апсідай, да якой далучаны сегментныя рызніцы. Выцягнуты па папярочнай восі прытвор завершаны нізкім шатровым чацверыком. Сяродкрыжжа завершана 8-гранным барабанам, накрытым пакатым шатровым дахам. Фасады расчлянёны арачнымі дзвярнымі і аконнымі праёмамі. Аформленыя парталамі бакавыя ўваходы размешчаны пад вуглом да планіровачнай восі будынка. У крапоўцы атынкаваных фасадаў выкарыстаны прафіляваныя нішы, сандрыкі, дэнтыкулы, дынькі, броўкі, шырынкавыя лапаткі і аркатурныя фрызы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4