Жыровічы. Званіца
2008.08 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Квадратная ў плане 2-ярусная званіца, звязаная з саборам адзінай падоўжанай планіровачнай воссю, фарміруе перад ім плошчу. Па аналогіі з саборам завяршаецца паўсферычным купалам. Архітэктура заснавана на класічнай ордэрнай сістэме: калоны, антаблементы, 3-вугольныя франтоны, дарычны фрыз.