Ляхавічы . Капліца
2015.05 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

6 верасня 2009 года, на месцы ўзарванага храма ў гонар Узвіжання Святога і Жыватворчага Крыжа Гасподняга, была асвечана мемарыяльная капліца.

20 мая 2010 года у 14.40 здзейснілася вялікая гістарычная падзея ў духоўным жыцці Ляхавіцкага благачыння. Праездам, па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Стэфана, у Ляхавічах каля мемарыяльнай капліцы - прыпыніўся спецыяльны картэж, які суправаджаў Вялікую святыню Беларускага народа: Крыж Еўфрасінні Полацкай і абраз Прападобнай. Уладыка абышоў з Крыжам капліцу і асяніў на чатыры бакі Святым Крыжам горад і Ляхавіцкі раён.

6 верасня 2010 г. Дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма архімандрыта Жыровіцкага. Па благаславенні Высокапраасвяшчэннейшага Стэфана Архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага ў Ляхавіцкі храм з вёскі Падлессе ўпершыню быў дастаўлены Падлескі абраз Божай Маці для пакланення вернікам. Абраз быў прынесены хросным ходам да мемарыяльнай капліцы на Рынкавай плошчы.