Ракаў. Капліца
2021.10 Фота: Арабей В.
Апісанне:

Крыніца "Ракаўская" згадваецца ў крыніцах ужо ў 15 ст. Захавалася паданне, што сляпому прыснілася Прасвятая Багародзіца і загадала выйсці на ўскраіну Ракава, дзе ён знайшоў крыніцу, памыўся крынічнай вадой і пачаў бачыць. Пасля вылячэння ён убачыў на дрэве бліскучы Ракаўскі абраз Прасвятой Багародзіцы. Каля крыніцы была пабудавана царква і абраз захоўваўся ў ёй. Абраз быў вывезены ўглыб Расіі падчас Першай сусветнай вайны і след яго знік. Храм быў разбураны ў 1960-я гады.

Крыніца размешчана побач з уязной дарогай у аг. Ракаў з г. Мінска. У святога месца маецца паркоўка. Ад яе ідзе пешаходная дарожка ва ўсходнім кірунку. Праз канал перакінуты масток.

Крыніца абвешчана гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння ў 2008 годзе.

Каля Крыжа над крыніцай у 1993 г. адноўлена па фотаздымках Крыжа-Ўзвіжанская капліца. Сілай прыходу Ракаўскага Храма Праабражэння Гасподняга ў 2015 г. таксама была адноўлена брама-капліца. Ужо да 2020 г. адбудаваны Крыжа-Ўзвіжанскі храм. У 2021 г. завяршылася рэканструкцыя крыніцы “Ракаўская крыніца” і збудаванне купелі, у якіх бралі ўдзел настаяцель і вернікі Ракаўскай царквы, спецыялісты.

Сярод вернікаў лічыцца, што вада крыніцы дапамагае пры хваробах вачэй. Колькасць наведвальнікаў за чыстай вадой з крыніцы павялічваецца, яе ўвесь час наведваюць вернікі і турысты.

Больш інфармацыі на сайце "Родники Беларуси".