Цырын. Капліца
2007.05
Апісанне:

Капліца

   Пабудавана ў 1980-я гг. з цэглы. Цэнтрычнае 2-яруснае (васьмярык на чацверыку) збудаванне, завершанае макаўкай. Верхні ярус прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, грані крапаваны прамавугольнымі нішамі.

 

Царква ў імя святога архангела Міхаіла

   На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1989 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1852г.

   Вырашана працяглым прамавугольным у плане аб'ёмам, які пераходзіць у 5-гранную апсіду, гранёны дах над якой, як і над фасадам, завершаны цыбулепадобнымі купаламі на 8-гранных барабанах. Сцены члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4