Залюбічы. Капліца Усіх Святых
2014.11 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў сярэдзіне 19 ст.

Помнік народнага дойлідства. Вырашана квадратным у плане аб’ёмам з квадратнай апсідай пад двухсхільным дахам. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны ганкам з навіссю на 4 слупах.

Капліца прыпісная да Свята-Ільінскай царквы вёскі Адахаўшчына Баранавіцкага раёна.