- Гістарычны агляд:
Помнік дойлідства класіцызму. Пабудаваная ў 1-й палове ХІХ ст. з цэглы ў в. Гадзічава (Гомельскі р-н).
Цэнтрычны квадратны ў плане аб’ём завершаны драўляным чатырохгранным плоскім барабанам. Галоўны і бакавыя фасады вылучаныя чатырохкалоннымі порцікамі дарычнага ордэру, алтарны — рызалітам. Плоскасныя атынкаваныя фасады расчлянёныя двума ярусамі лучковых аконных праемаў з замковым каменем у ліштвах, аперазаныя міжпаверхавай цягай і прафіляваным карнізам з сухарыкамі. У цэнтральную залу з плоскай столлю чатырма шырокімі аркамі расчыняюцца вузкія памяшканні прытвору, прыдзелаў з самастойнымі ўваходамі і апсіды, па баках якой вылучаныя невялікія рызніцы.
Помнік рэспубліканскага значэння.Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік, Мінск 1993
---
У цэнтры вёскі, галоўным фасадам арыентавана на яе цэнтральную плошчу. Пабудавана ў 1822 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры класіцызму. Мае цэнтрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Кубападобны аб'ём з фасадамі вылучаны 4-калоннымі тасканскімі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі, апсіда — рызалітам. Храм перакрыты пакатым шматгранным шатром. Атынкаваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў 2 ярусы, апяразаны між'ярусным поясам і прафіляваным карнізам.
У інтэр'еры прасценкамі вылучаны квадратня ў плане рызніцы абапал апсіды, дзякоўская і хрысцільня — абапал прамавугольнага прытвора. Прастора малітоўнай залы перакрыта плоскай драўлянай столлю, якая абапіраецца на 4 вуглавыя пілоны, цераз якія перакінуты аркі.
А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)
- Адрас
- 247044 Гомельская вобласць, Гомельскі раён, в.Гадзічава
- Епархія
- Гомельская
- Благачынне
- Гомельскае раённае
- Архітэктар
- Альмінскі К.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1822
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.