Святая Воля. Храм Узвіжання Крыжа Гасподняга
2005.09
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1992 г. з цэглы паводле праекта архітэктара Л.В. Макарэвіча на месцы драўлянага храма 1922 г. Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах уладзіміра-суздальскага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны аб’ём завершаны сферычным купалам, над якім узведзены цыліндрычны светлавы барабан пад цыбулепадобным купалам. Бакавыя фасады расчлянёны на 3 арачныя праслы з высока ўзнятымі арачнымі праёмамі. Алтарны фасад вырашаны 3 паўкруглымі апсідамі з конхавымі пакрыццямі. З боку храма адасоблена пастаўлена 3-ярусная (васбмярык на 2 чацьверыках) званіца, завершаная макаўкай. Насычаная архітэктурная пластыка заснавана на формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007. –стар. 362.