Высоцк. Храм свяціцеля Мікалая Цудатворца
2007.06
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў пачатку 19 ст. з цэглы. У 1875 адрамантавана архітэктарамі Гур'евым і Ціхвінскім'.

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам з 3-граннай алтарнай часткай, да якой далучалася невялікая рызніца (не захавалася) . Фасад завершаны трохвугольным франтонам з 4-граннай вежачкай-званіцай (не захавалася) , крапаваны 2-слойнымі пілястрамі і апяразаны буйным трыгліфным фрызам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Зала была перакрыта плоскай столлю, сцены крапаваны пілястрамі. Пад алтарнай часткай крыпта.

' НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 4, спр. 68, арк. 23; ф. 97, воп. 1, спр. 317, арк. 75 — 76 .

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4