- Гістарычны агляд:
Першае апісанне драўлянай Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Дарава маецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680–1682 гг., што захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Пасля закрыцця ў 1828 годзе Свята-Троіцкага мужчынскага манастыра вёскі Дарава, манастырская Свята-Троіцкая царква стала прыхадскою, а царква Свяціцеля Мікалая Цудатворца пераўтварылася ў прыпісную могілкавую. Пазней на яе месцы была збудаваная капліца. У 1915 годзе, пад час Першай Сусветнай вайны, прыхадскі Свята-Троіцкі храм цалкам згарэў. Некранутай засталася Свята-Мікалаеўская капліца, перабудаваная ў 1922 святаром Лапацінскім у могілкавую царкву.
«Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680 – 1682 гг.» / Укладальнік Д.В.Лісейчыкаў. – Мінск: І.П.Логвінаў, 2009. – 270 с., стар. 132-133.
Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд, стар. 202-213.
Описание церквей и приходов Минской епархии, Минск, 1879. (Інфармацыю знайшоў Чувак А.А.)
- Апісанне:
Драўляны храм, абкладзены цэглай.
- Адрас
- 225372 Брэсцкая вобласць, Ляхавіцкі раён, в. Дарава, вул. Надрэчная, 1
- Тэлефон
- +3751633-392-62
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Ляхавіцкае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1922
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.