- Гістарычны агляд:
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1878 г. з бутавага каменю і цэглы.
Помнік сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае кананічную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю: 3-ярусная шатровая званіца, нізкая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Шатровы дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане, шацёр званіцы — макаўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства: кілепадобныя і руставаныя ліштвы арачных аконных і дзвярнога праёмаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя лапаткі — атынкаваныя яны кантрастна вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.
У скляпеністым памяшканні малітоўнай залы драўляная скульптура «Укрыжаванне» 17 — 18 ст., абразы 19 ст. «Маці Божая Адзігітрыя», «Забойства Іаана», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», іканастас.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 211934 Віцебская вобласць, Мёрскі раён, в. Новы Пагост
- Епархія
- Полацкая
- Благачынне
- Мёрскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1880
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19





2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.