- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1761 г. з дрэва, адрамантавана ў 1865 г.'.
Помнік народнага дойлідства. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, ад якога ў 1877 г. прыбудавана 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца цяжкіх прапорцый. 2-схільны дах па цэнтры завершаны макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі ў прасценках. Да алтарнай часткі далучаюцца бакавыя вузкія рызніцы. Пры ўваходзе ў малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Абразы 18-19 ст.: «Пакроў», «Маці Божая Замілаванне Уладзімірская», «Мікалай Цудатворац».
'НГАБ у г. Гродна, ф.844, воп. 1, спр. 43,45.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- 225117 Брэсцкая вобласць, Жабінкаўскі раён, в. Арэпічы
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Жабінкаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1761
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18







2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.