- Гістарычны агляд:
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1890 (1904) г. з дрэва.
Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана кананічнай 4-часткавай кампазіцыяй: папярочны прамавугольны ў плане зруб прытвора, бабінец, квадратная ў плане 2-ярусная малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Разнастайныя дахі ўтвараюць складаны сілуэт будынка. Гарырызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах з замковым каменем. Тры ўваходы былі аформлены 2-схільнымі казыркамі.
Абразы на дошцы «Маці Божая Адзігітрыя»(1640) , «Хрыстос Уседзяржыцель»(1640), «Цалаванне Іаакіма і Ганны»(1723-28), «Пакланенне вешчуноў»(1723-28) экспануецца ў Нацыянальным мастацкім музее Беларусі'. Абраз 1731 г. «Грамніцы (Стрэчанне)» знаходзіцца ў кафедральным саборы ў Мінску.
' Іканапіс Беларусі XV-XVIII стагадзяў. Мн., 1998. С. 13-15, 67-71.
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- 213484 Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, в.Басценавічы
- Епархія
- Магілёўская
- Благачынне
- Мсціслаўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- не дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- асобная пабудова
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны








2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.