Прылукі. Храм Пакрова Божай Маці
2008.05
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы

   На паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1870 г. з дрэва.

   Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобнай галоўкай. Да фасада далучана 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, да алтарнай часткі — прамавугольная апсіда з нізкай рызніцай. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.

   Абразы «Божая Маці Замілаванне» і «Хрышчэнне», абразы 17 — 18 ст.: «Мікалай Цудатворац», «Праабражэнне», «Хрышчэнне Хрыста і Маці Божая Замілаванне», «Адзігітрыя».

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4