- Гістарычны агляд:
Згарэла ноччу 6 студзеня 2013 года.
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1897 г. з дрэва на сродкі памешчыка Завішы на месцы Міхайлаўскай царквы 18 ст. Да 1990-х гг. не дзейнічала.
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальны 5-зрубны храм. Над цэнтральным кубападобным зрубам узведзены 8-гранны светлавы барабан, над шатром якога ўзвышаецца меншы 8-гранны барабан з макаўкай на шыі. Па вуглах зруба ўзведзены невялікія 8-гранныя барабаны з цыбулепадобнымі галоўкамі ў завяршэнні шатроў. Апсіда, прыдзелы і прытвор выкананы аднолькавымі 5-граннымі прырубамі. Архітэктурная выразнасць будынка дасягаецца багатым дэкаратыўным афармленнем фасадаў, фігурнай шалёўкай і разным дэкорам: рустам, пілястрамі, ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў, падзорамі.
Унутры малітоўная зала перакрыта 8-гранным светлавым барабанам на ветразях; у яе шырокімі трапецападобнымі прасветамі адкрываюцца памяшканні апсіды, прыдзелаў і бабінца, над якім створана галегэя хораў. Храм аформлены ў блакітны колер, элементы дэкору — у белы. Пад апсідай крыпта.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 223414 Мінская вобласць, Уздзенскі раён, в. Хатляны
- Епархія
- Маладзечанская
- Благачынне
- Уздзенскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- не існуе
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1898
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19











2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.