- Гістарычны агляд:
ЧАРНАЎЧЫЦЫ. ЦАРКВА СВЯТОЙ ПАРАСКЕВЫ ПЯТНІЦЫ Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1733 г. у цэнтры в. Чарнаўчыцы (Берасцейскі р-н), перабудаваная ў канцы XIX ст. Царква трохзрубная, з кампазіцыяй пераходнай ад падоўжна-восевай да крыжова-цэнтрычнай. Прастакутны бабінец, пяцігранная апсіда і развіты ў шырыню прастакутны асноўны зруб перакрытыя ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з трохкутнымі франтонамі на заходнім, паўночным і паўднёвым фасадах і вальмамі над алтаром. Сяродкрыжжа завершанае складанай шмат’яруснай вежачкай. Пры ўваходзе прыбудаваны тамбур, па баках алтару — невялікія рызніцы. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, умацаваныя лапаткамі (па кутах бабінца шырокімі, руставанымі). Вокны прастакутныя. Шчыты франтонаў ашаляваныя ў "елачку". Столь падшыўная, бэлечная. У 1986 г. царква гарэла, у 1987 г. адрамантаваная, зараз дзейнічае. Помнік рэспубліканскага значэння.
Ю.Л. Якімовіч http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya
Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы
На вул. Брэсцкай. Пабудавана ў 1733 г. з дрэва, перабудоўвалася ў 1860-я гг.' Абнесена бутавай агароджай з арачнай 2-яруснай брамай-званіцай. Пацярпела ад пажару ў 1987 г. (страчаны купал, дах, іканастас 1830-х гг.).
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю барока. Крыжовы ў плане зруб выцягнуты ўздоўж падоўжанай восі за кошт 5-граннай апсіды з бакавымі нізкімі рызніцамі і невялікага прытвора пад 2-схільным дахам. Малітоўная зала атрымала развіццё ў шырыню са стварэннем невялікага трансепта, адзначанага знадворку шчытамі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў увянчана фігурным шмат'ярусным купалам (яго паходжанне больш позняе, бо візіта 2-й палавіны 18 ст. адзначае ў завяршэнні храма просты крыж). Вертыкальную накіраванасць будынка падкрэсліваюць таксама шалёўка, брусы-сцяжкі, вуглавыя руставаныя лапаткі, здвоеныя прамавугольныя праёмы. Фігурнай шалёўкай апрацаваны трохвугольны франтон галоўнага фасада.
У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу адкрываюцца хоры, размешчаныя над бабінцам. Апсіда вылучана разным іканастасам 1987 г. Абраз «Цуд Георгія аб змеі» (1729).
' НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр.1004, арк. 9 — 29 .
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 225030 Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, в. Чарнаўчыцы, вул. Брэсцкая, 46-1
- Епархія
- Брэсцкая
- Благачынне
- Брэсцкае раённае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1733
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 18









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.