Вераскава. Храм апосталаў Пятра і Паўла
2007.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з бутавага каменю. Прыпісная да Ражджаства-Багародзіцкай царквы в. Поўбераг Навагрудскага раёна.

Кампактны храм вырашаны прамавугольным аб'мам з паўкруглай апсідай, 2-схільны дах над якой праз тохвугольныя застрэшкі пераходзіць ў вальмавы; па цэнтры канька — макаўка. Сцены адкрытай бутавай муроўкі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, акантаваны атынкаванымі лапаткамі. Да фасада прыбудаваны драўляны прытвор.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.