Ратамка. Храм апосталаў Пятра і Паўла
2007.07 Фота: Арабей В.
Гістарычны агляд:

Каля чыгуначнай станцыі. Пабудавана ў 1997 г. з дрэва, у пачатку 21 ст. абкладзена цэглай. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам, па цэнтры якога ўзвышаецца 4-гранны шатровы барабан са шпілем-крыжом. Па баках далучаны прыдзелы пад 2-схільнымі пакрыццямі, да фасада — нізкі прытвор з 4-граннай шатровай званіцай. Фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)