Вялікая Кракотка. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2007.03 Аўтар фота невядомы
Гістарычны агляд:

На паўночна -ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1883 г. з бутавага каменю.

Помнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам, які над 3-граннай апсідай пераходзіць у 3-граннае вальмавае пакрыццё. Над прытворам узведзена 1-ярусная шатровая званіца. Плоскасныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, атынкаваныя і пабеленыя ліштвы якіх разам з вуглавымі лапаткамі і карнізам вылучаюцца на паліхромным фоне бутавай муроўкі.

Уваход вырашаны кілепадобным парталам з руставанымі лапаткамі. Здвоеныя аконныя праёмы бакавых фасадаў маюць стральчатую форму.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4