Калінкавічы. Сабор у гонар Казанскага абраза Маці Божай
2005.11
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1993 г. з цэглы. Цэнтрычны квадратны ў плане са скругленымі вугламі аб'ём завершаны 5-купаллем. Фасады расчлянёны ў 2 ярусы арачнымі аконнымі праёмамі, вылучаны па цэнтры рызалітамі. У сілуэце пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам. Перад храмам пастаўлена магутная 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца, расчлянёная арачнымі праёмамі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)