- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Святой Троіцы
На паўднёвай ускраіне вёскі, каля р. Моства. Пабудавана ў 1893 г. з дрэва. Папярэдні храм згадваецца ў 1864г.
На царкоўны пагост вядзе цагляная 3- пралётная арачная брама ў агароджы. Маецца прыпісная капліца.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі мадэрну. Вырашана па каноне 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца (васьмярык на чацверыку), трапезная, кубападобны зруб малітоўнай залы, 5 -гранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуюць шпіль над шатровым пакрыццём званіцы і цыбулепадобная голоўка на 8-гранным 3-ярусным барабане над шатровым дахам цэнтральнага аб'ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка вертыкальна ашалявана ) прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Архітэктурны декор абмежаваны вуглавымі лапаткамі са стылізаванамі капітэлямі, крыжовымі люкарнамі.
У інтэр'еры трапезная шырокім арачным прасветам адкрываецца у малітоўную залу, перакрытую шатровым скляпеннем даху. Апсіда вылучана 3-ярусным іканастасам у «рускім» стылі. У царкве абраз 19 ст. «Святы Мікалай».
Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
- Адрас
- 225553 Брэсцкая вобласць, Столінскі раён, в.Аздамічы
- Епархія
- Пінская
- Благачынне
- Столінскае
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- драўляны









2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.