Дастоева. Храм Святой Троіцы
2016.08 Фота: Фёдарава Т.
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1996 г. з цэглы паводле праекта архітэктара В. М. Аладава. Непадалёк устаноўлены скульптурны помнік М.Ф.Дастаеўскаму.

Манументальны храм трактаваны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтральны кубападобны 2-ярусны аб'ём завершаны 5-купаллем, узбагачаным макаўкамі над шатром званіцы і сферычным пакрыццём паўкруглай апсіды з невялікімі рызніцамі. У сілуэце дамінуюць цыбулепадобны купал цэнтральнага цыліндрычнага светлавога барабана і шацёр высокай званіцы зграбных прапорцый. Тры ўваходы вырашаны 2-слуповымі рундукамі з вісячымі аркатурамі. Асноўная архітэктурная тэма — закамарнае завяршэнне праслаў фасадаў. У дэкаратыўным арсенале аркатурныя паясы, кілепадобныя какошнікі, цягнутыя лапаткі.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)