Лукі. Храм Уваскрасення Хрыстова
2007.05
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1898 г. з дрэва. Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным над трапецападобным франтонам 8-гранным барабанам з цыбулепадобнай галоўкай, над алтарнай часткай — макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.