- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы
У паўночнай частцы вёскі. Пабудавана ў 1852 — 57 гг. з чырвонай цэглы ўладальнікам маёнтка маршалкам дрысенскім І.Д. Лапацінскім паводле праекта архітэктара Г. Шахта як родавая пахавальня. У 1865 г. канфіскавана «па прычыне яе прыгажосці» і перададзена праваслаўным.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Прамавугольны ў плане 1-нефавы будынак з 5-граннай апсідай і 2 невялікімі сакрысцямі. Кампазіцыя галоўнага фасада ступенчатая 3-часткавая. Цэнтральную частку завяршаюць 2 шатровыя вежачкі на 5-гранных контрфорсах. Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з фіяламі, завершаны аркатурным паяском і скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асноўнага аб'ёму з апсідай вылучаюць 2-часткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі. Унутры зала перакрыта крыжовымі скляпенямі, пластыку якіх узбагачаюць ляпныя нервюры. Дзве калоны падтрымліваюць хоры з аркатурным парапетам.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 211627 Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, в.Сар'я, вул.Будаўнічая, 5а
- Епархія
- Полацкая
- Благачынне
- Верхнядзвінскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- перапрафіляванне з храмаў іншых канфесій
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1857
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19






2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.