Вялікая Мядзвядка. Храм Ушэсця Гасподняга
2007.05
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва.

Помнік народнага дойлідства. Працяглы прамавугольны ў плане зруб, накрыты 2-схільным дахам. Франтон даху на галоўным фасадзе прарэзаны 1-яркснай чацверыковай званіцай, 4-схільнае пакрыццё якой завершана макаўкай. Такой жа макаўкай завершаны вільчык вальмы над алтарнай чысткай. Плоскасныя бакавыя фасады сіметрычна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брускамі-сцяжкамі ў прасценках. Плоскасць галоўнага фасада поясам-адлівам расчлянёна на 2 ярусы, 1-ы з якіх прарэзаны шырокім прамавугольным уваходным праёмам, 2-і — паўкруглай люкарнай.

У малітоўнай зале перагародкай вылучаны вузкі прытвор, бакавая лесвіца якога вядзе на хоры.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4