Магілёў. Храм Іосіфа Абручніка
2016.03 Візуалізацыя: Алег Іванюк
Гістарычны агляд:

Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы, з'яўляўся яе кампазіцыйнай дамінантай, фасадам быў арыентаваны на галоўную вуліцу. Адыход у глыбіню квартала і ўвядзенне акруглых бакавых агароджаў, якія па краях завяршаліся невялікімі флігелямі, стваралі перад саборам адкрыты курданёр. Узведзены ў 1780—98 гг. з цэглы за казённы кошт паводле загада імператрыцы Кацярыны ІІ у гонар сустрэчы з аўстрыйскім манархам Іосіфам ІІ у 1780 г. 29 мая гэтага года абодва манархі ў памяць аб сваёй сустрэчы паклалі камяні ў падмурак будучага храма. Праект храма распрацаваны М.А. Львовым і адзначаны на конкурсе ў Пецярбургу 1-й прэміяй. У 1802 г. загадам Сінода храм атрымаў статус кафедральнага сабора. У 1932—37 гг. у саборы — музей гісторыі рэлігіі і атэізму, у 1937 г. разбураны.

А.М. Кулагін "Праваслаўныя храмы Беларусі" (2007)