Орша. Храм Архангела Міхаіла
2010.08
Гістарычны агляд:

Сабор у імя святога архангела Міхаіла

   На вул. Савецкай. Пабудавана ў 1990-я гг. з дрэва. Вырашана ў стылізаваных формах драўлянага дойлідства Рускай Поўначы 17 ст. Уяўляе сабой квадратны ў плане 2-ярусны зруб, 4-схільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай з лемехавым пакрыццём на цыліндрычным барабане. Уздоўж фасада створана слуповая паперць-гульбішча з разной балюстрадай. Сцены зруба прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4