Мёры. Храм Палажэння Рызы Прасвятой Багародзіцы ва Улахерне
2005.08
Гістарычны агляд:

Пабудавана ў 1991 г. з цэглы. Вырашана 3-часткавай кампазіцыяй: 2-ярусная званіца, прамавугольная малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, 5-гранная апсіда. Шацёр званіцы і цэнтр 2-схільнага даху завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Уваход аформлены нізкім прытворам пад 2-схільным пакрыццём.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.