Беразіно. Храм Праабражэння Гасподняга
2005.10
Гістарычны агляд:

На вул. Піянерскай. Пабудавана ў 1950-я гг. з цэглы, рэканструявана ў канцы 20 ст. Вырашана двума прамавугольнымі ў плане аб'ёмамі малітоўнай залы і трапезнай. Сакральную прынадлежнасць будынка адзначаюць шатровы 4-гранны драўляны барабан і макаўка па цэнтры вальмавых дахаў. Неатынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах і цаглянымі лапаткамі ў прасценках. Уваход вылучаны 2-слуповым ганкам пад 1-схільным пакрыцём.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.