- Гістарычны агляд:
ШКЛОЎ. ЦАРКВА ПРААБРАЖЭННЯ ГАСПОДНЯГА Помнік дойлідства эклектыкі. Пабудавана ў пачатку XX ст. (да 1905 г.) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вул. 1-я Савецкая, 57). Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычнай кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі васьмігранны светлавы барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваныя чатыры квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія васьмігранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаныя гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб’ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаныя з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па два акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздобленыя стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы. Інтэр’ер двухсветлавы, сяродкрыжжа перакрытае самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан. Царква дзейнічае. Т.В. Габрусь http://szlachta.io.ua/s211284/doylidstva_belarusi._chastka_6_r-ya
- Адрас
- 213002 Магілёўская вобласць, г.Шклоў, вул.Савецкая, 57
- Тэлефон
- +3752239-316-34
- Епархія
- Магілёўская
- Благачынне
- Шклоўскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 20








2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.