Лыскава. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2020.07 Фота: Арабей В.
Апісанне:

У цэнтры вёскі.

Пабудавана ў 1930 г. з дрэва. Крыжападобны ў плане будынак. Над сяродкрыжжам на чацвярыку ўзвышаецца масіўны васьмігранны барабан з купалам, увянчаны галоўкай. Алтарны зруб накрыты вальмавым дахам. Зруб бабінца завершаны двух'яруснай званіцай з купалам. Дахі над бакавымі алтарамі і рызніцамі ўтвараюць своеасаблівую кампазіцыю.

У архітэктуры царквы адчуваецца ўплыў традыцый народнага драўлянага дойлідства.

Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлаў (гал. рэд.) і інш. – Мн. Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984. – 368 с. – С.325