Пінск. Храм Раства Прасвятой Багародзіцы
2017.06 Фота: Шкарупа Т.
Апісанне:

Царква пабудавана на месцы старажытнага Лешчанскага манастыра.

Першая царква манастыра была асвечана ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы. Яна згадваецца пад 1263 годам, калі сын князя Міндоўга манах Раман (Войшалк) пасля забойства Міндоўга, збег сюды з Лаўрышаўскага манастыра.

Манастыр быў скасаваны ў 1840 годзе. Драўляная Успенская царква (1740) згарэла ў 1905 годзе.

У 2008 годзе было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага храма. 31 кастрычніка 2020 года ён быў асвечаны.

https://vk.com/hrampinsk

https://www.instagram.com/khram_rozhdestwa/