Вялікае Сціклева. Храм Раства Хрыстова
2021.10 Фота: Шкарупа Т.
Гістарычны агляд:

Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага

Пабудавана ў пачатку 21 ст. з цэглы ў традыцыях рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана кубападобным аб'ёмам, завершаным магутным цыліндрычным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Над папярочным прытворам надбудавана цыліндрычная званіца, завершаная 3-ярусным арачным каскадам і макаўкай. Усходні фасад завершаны паўкруглай апсідай пад конхавым пакрыццём. Асноўная архітэктурная тэма — закамарна-арачнае вырашэння фасадаў і іх бочкавае перакрыцце. Сцены прарэзаны вузкімі вертыкальна цягнутымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны арачным рундуком пад бочкавым перакрыццем. Перад храмам пастаўлена драўляная шатровая каплічка ў стылі Рускай Поўначы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4