Гродна. Храм Сабору Беларускіх Святых
2020.07 Фота: Арабей В.
Функцыянальная арганізацыя:

 

Святыні храма:

 

Гістарычны агляд:

У 1994 годзеў горадзе Гродна па блаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха Ўсяе Беларусі была зарэгістравана суполка ў гонар «Сабора Усіх Беларускіх Святых». Месцам будаўніцтва храма быў абраны мікрараён Вішнявец, бо менавіта тут пад час Вялікай Айчыннай вайны, спачатку ў 1941, а затым у 1944 гг., прайшлі страшныя баі, якія забралі тысячы чалавечых жыццяў. У снежні 1998 года ўказам Праасвяшчэннейшага Арцемія, япіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага духоўнае пастырства над царкоўнай суполкай з наступным будаўніцтвам храма было даручана святару Свята-Пакроўскага Кафедральнага сабора іерэю Анатолю Ненартовічу. Аднымі з ініцыятараў будаўніцтва і першымі ахвярадаўцамі сталі гродзенскія прадпрымальнікі Валянцін Дубатоўка і Віктар Калацкі. У 1999 г. у дзень Сабора Усіх Беларускіх Святых, пасля Боскай Літургіі ў Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве, духавенства і міране на сваіх руках пранеслі праз увесь горад драўляны крыж у форме Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай, які і ўсталявалі на месцы будучага будаўніцтва храма. Кожны нядзельны дзень айцец Анатоль і айцец Віктар Свянціцкі з нешматлікімі прыхаджанамі маліліся каля Крыжа Гасподняга, здзяйсняючы малебен з акафістам. З кожным месяцам вернікаў ля крыжа станавілася ўсё больш. У снежні 2000 г. на месцы будаўніцтва храма быў усталяваны спісаны чыгуначны вагон, які ахвяравала суполцы Упраўленне Беларускай чыгункі. 1 красавіка 2002 года пасля малітвы за Боскай Літургіяй пачаліся работы па ўзвядзенню храма. Інстытут Гроднаграмадзянпраект выканаў дакументацыю па будаўніцтве храма, царкоўнага дома, трансфарматарнай падстанцыі і кацельні. Аўтарам і галоўным архітэктарам храма стала Ніна Сяргееўна Емяльянава, галоўным інжынерам праекта - Дзем'янчук Уладзімір Рыгоравіч, які не толькі ўзначаліў творчы калектыў па праектаванні храма, але і прымаў самы актыўны ўдзел у будаўніцтве. Арганізацыя і выкананне ўсіх будаўнічых работ была даручана аднаму з першых вернікаў абшчыны Аляксандру Дзмітрыевічу Калінка. 12 чэрвеня 2005 года Праасвяшчэннейшы Арцемій, япіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, у саслужэнні настаяцеля, кліру прыходу, духавенства епархіі і шматлікіх гасцей асвяціў ніжні храм у гонар мучаніка немаўля Гаўрыіла Беластоцкага. 3 мая 2009 года - дзень памяці святога пакутніка немаўля Гаўрыіла - доўгачаканы дзень у жыцці абшчыны прыходу. У гэты дзень пасля Боскай Літургіі, на якой прысутнічалі Праасвяшчэннейшы Арцемій, япіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі, духавенства, прыхаджане, былі асвечаны і ўстаноўлены крыжы і тры залатыя купалы, выкананыя ў візантыйскім стылі. 31 снежня 2010 года ў сценах новага верхняга храма быў адслужаны малебен з акафістам «Слава Богу за ўсё», а 24 красавіка 2011 года ў Вялікую Суботу прыхаджане, якія прыйшлі асвячаць пасху, змаглі ўбачыць сапраўдны цуд - разьбяны іканастас з пісанымі абразамі. 7 лістапада 2011 года адбылося ўрачыстае асвячэнне верхняга храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых. Падзяліць радасць свята і здзейсніць асвячэнне храма прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. За першай Літургіяй у верхнім храме Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў не толькі кіруючы архірэй Гродзенскай епархііяпіскап Арцемій, але і ганаровыя госці - архіяпіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў і архіяпіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Таксама ў святочным набажэнстве прыняло ўдзел духавенства Мінскай, Бабруйскай, Віцебскай і, вядома ж, Гродзенскай япархій. За Літургіяй Уладыка Філарэт здзейсніў ўзнагароджанне клірыкаў храма царкоўнымі ўзнагародамі. Настаяцель храма мітрафорны протаіерэй Анатоль Ненартовіч быў узнагароджаны медалём святой вялікапакутніцы Анастасіі Вызваліцельніцы, іерэй Павел Церашкоў - правам нашэння набедранніка. Таксама настаяцель Свята - Марфінскай царквы г. Гродна, у мінулым клірык храма ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых протаіерэй Віктар Свянціцкі, быў узнагароджаны правам нашэння паліцы. Пасля Боскай Літургіі і Хроснага ходу вакол храма Уладыка Экзарх ўручыў ордэны і граматы ахвярадаўцам і актыўным вернікам.

Апісанне:

 

Інжэнернае забеспячэнне: