- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга
У цэнтры горада, з касцёлам св. архангела Міхаіла фарміруе сілуэт гістарычнай плошчы. Пабудавана ў 1875 г. з цэглы на месцы папярэдняй драўлянай царквы 1830-х гг.
У 1894 г. на храм была выдзелена сума ў 600 руб. паводле духоўнага завяшчання П.І. Медынцавай. У 1934 г. святаром быў рэлігійна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа М. Лапіцкі (1907-76). Адрэстаўрыраваны і адкрыты ў 1988-90 гг.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм з нізкімі прамавугольнымі бакавымі прыдзеламі і апсідай. Над сяродкрыжжам — 8-гранны барабан пад пакатым шатровым дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на глухім 8-гранным барабане. Над прытворам узведзены 8-гранны ярус шатровай званіцы з макаўкай. Крылы прытвораў накрыты 2-схільнымі дахамі. Тры ўваходы (галоўны і 2 бакавыя) вырашаны манументальнымі парталамі з кілепадобнымі аркамі. Сцены крапаваны лапаткамі, апярэзаны буйнымі аркатурнымі фрызамі. Сіметрыя архітэктурных плоскасцей падкрэсліна лучкавымі аконнымі праёмамі і плоскімі ліштвамі.
У інтэр'еры пануе 2-светлавая прастора сяродкрыжжа, у якое пры дапамозе ветразевай канструкцыі адкрываецца 8-гранны светлавы барабан і яго шатровае скляпенне. У цэнтральную залу шырокімі арачнымі прасветамі расчыняюцца апсіда, прыдзелы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі. Апсіда вылучана 1-ярусным іканастасам у стылі эклектыкі.
(Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : Энцыкл. давед. / А. М. Кулагін. – Мінск : “Беларус.Энцыкл.”ім. П. Броўкі, 2007. – C. 26–27.)
- Адрас
- 231100 Гродзенская вобласць, г. Ашмяны, вул. Савецкая, 125
- Епархія
- Лідская
- Благачынне
- Ашмянскае
- Архітэктар
- Полазаў Аляксей Уладзіміравіч
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Горадабудаўнічае рашэнне
- прыходскі комплекс
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год пачатку будаўніцтва
- 1873
- Год сканчэння будаўніцтва
- 1883
- Стагоддзе пачатку будаўніцтва
- 19
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 19












2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.