Клецк. Храм Уваскрасення Хрыстова
2004.08
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада на вул. Я. Купалы. Адкрыта ў 1832 г. ў скасаваным Дабравешчынскім касцёле дамініканскага кляштара, заснаванага ў 1683 г. скарбнікам навагрудскім Ежы Казімірам Булгакам і яго жонкай Кларай з Галтоўскіх. Утым жа годзе па фундацыіі маршалка літоўскага князя С.К. Радзівіла драўляны касцёл заменены на мураваны, асвячоны 6.6.1884 г. У 1854 г. царква адрамантавана з кошт князя Льва Радзівіла (быў створаны драўляны іканастас на 13 абразоў) . У савецкі час храм закрыты. Царква адноўлена ў 2000 г.

   Помнік архітэктуры барока. Магутны прамавугольны неф, трансепт і паўкруглая апсіда з сакрысціяй накрыты высокім дахам з перападамі. Галоўны фасад фланкіраваны дзвюма 4-граннымі вежамі (у мінулым завершанымі шатрамі) , паміж якімі ўзвышаецца 2-гранны шчыт. Уваход аформлены нізкім прытворам. Фасады крапаваны шырокімі пілястрамі, апяразаны карнізнымі паясамі, дэкарыраваны разеткамі, лучковымі і арачнымі нішамі са скульптурай (не захавалася) , трохвугольнымі «разарванымі» сандрыкамі. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і шырокімі лапаткамі ў прасценках.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.