- Гістарычны агляд:
На вул. Гамарніка. Пабудава ў 2001 г. з цэглы на месцы масавых пахаванняў ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-х гг., закладны камень асвячоны экзархам Мінскім і Слуцкім Філарэтам у 1998 г. Архітэктура храма вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове кампазіцыі кубападобны аб'ём, завершаны 5-купаллем на цыліндрычных барабанах. Прытвор вырашаны 3 прасламі з закамарным завяршэннем. Бакавыя фасады вылучаны арачнымі рызалітамі. Пласкасныя фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі. Ніжні крыптавы храм у імя святога праведнага Іаана Кармянскага. Капліца ў гонар Спаса Нерукатворнага.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
- Апісанне:
Ніжні крыптавы храм у імя праведнага Іаана Кармянскага
- Адрас
- 220131 г. Мінск, вул. Гамарніка, 29
- Тэлефон
- +37517-261-52-59
- Епархія
- Мінская
- Благачынне
- Мінскае трэцяе гарадское
- Вэб сайт
- voskresprihod.by
- Архітэктар
- Раманенка В.І.
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны
- Год сканчэння будаўніцтва
- 2008
- Стагоддзе сканчэння будаўніцтва
- 21













2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.