Бялынічы. Храм абраза Божай Маці "Бялыніцкі"
2006.09
Гістарычны агляд:

У цэнтры горада. Пабудавана ў 1990 г.

Вырашана ў стылізаваных формах ноўгарад-суздальскага дойлідства 17 ст. па кананічнай 4-часткавай кампазіцыі: шатровая 2-ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) над прытворам, трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, 5-гранная апсіда. Маляўніча-стракаты сілуэт белакаменнага храма фарміруе складанае спалучэння дахаў і шматкупалле — 5- купалле над малітоўнай залай, макаўкі над званіцай, апсідай, зломамі карніза бакавых фасадаў, 2-схільным пакрыццём ганка. Пазбаўленыя краповак плоскасныя фасады прарэзаны ўрубнымі арачнымі вокнамі.

Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.