- Гістарычны агляд:
Царква ў гонар іконы Маці Божай «Усіх гаротных Радасць»
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1898 г. з цэглы на месцы драўлянага храма 1841 г. У Вялікую Айчыную вайну паўзруйнавана. У 1970-я гг. ў ёй быў размешчаны Дом культуры. Першапачатковы выгляд храма вядомы па фотаздымку Я.Балзункевіча 1910 — 14 гг. Дзейнічае.
Помнік архітэктуры рэтраспекрыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, кароткая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. Чатырохсхільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленні помніка выкарыстаны матывы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя броўкі над арачнымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя вуглавыя лапаткі. Уваход вылучаны арачным парталам.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
- Адрас
- 211910 Віцебская вобласць, г.п. Шаркаўшчына, вул.Энгельса
- Епархія
- Полацкая
- Благачынне
- Шаркаўшчынскае
- Архітэктар
- невядомы
- Від будаўніцтва
- першапачаткова праваслаўны будынак (пабудова)
- Тыпалогія храма
- прыходскі храм
- Стан храма
- дзейнічае
- Будаўнічы матэрыял сцен
- мураваны


2008-2025
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта, калі ласка, спасылайцеся на hram.by і аўтараў.