Лепель. Храм вялікамучаніка Георгія Перамоганосца
2010.03 Фота: Друпаў А.
Гістарычны агляд:

На могілках. Пабудавана ў 1900 г. з цэглы. Прыпісная да царквы ў імя святой мучаніцы Параскевы Пятніцы.

   Помнік архітэктуры неарускага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Фасад крапаваны трайной аркатурай уваходнага праёму і бакавых нішаў, размежаваных кароткімі паўкалонкамі-дынькамі і аб'яднаных злучанымі арачнымі архівольтамі. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, аб'яднанымі гарызантальнай цягай з арачнымі архівольтамі над імі. Цаглянай муроўкай выкладзены карнізы і рэльефныя крыжы.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.