Баранавічы. Храм мучаніка Іаана Ваяра
2014.03 Фота: Чувак А.
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога Іаана ваяра, г. Баранавічы Будаўніцтва храма блаславіў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II пад час візіту ў г. Баранавічы 20 мая 2002 года. 4 кастрычніка 2003 г. храм быў асвечаны Высокапраасвяшчэннейшым Філарэтам Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. У цяперашні час у храме св. мч. Іаана Ваяра штомесяц здзяйсняецца Боская Літургія і кожны тыдзень малебны аб хрысталюбчым войску. 12 жніўня 2013 года ў дзень памяці святога пакутніка Іаана Ваяра Архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан адслужыў літургію ў храме св. Іаана Ваяра в/ч 7404 г. Баранавічы. У гэтым годзе спаўняецца 10 гадоў з дня асвячэння гэтага ўтульнага вайсковага храма. Па заканчэнні літургіі быў здзейснены хрэсны ход.