Орша. Храм прападобнага Леаніда
2005.10
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога прападобнага Леаніда

   На вул. Леніна, каля былога будынка рэальнага вучылішча. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы Вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі цэнтральная вертыкальна выцягнутая ў плане малітоўная зала, да якой далучана паўкруглая апсіда і 2-ярусны прытвор-званіца. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца цыбулепадобны купал на цыліндрычным светлавым барабане, узведзены ў сяродкрыжжы 2-схільных дахаў. Фасады прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4