Радашковічы. Храм прарока Іллі
2006.06
Гістарычны агляд:

Царква ў імя святога прарока Іліі

   На вул. Савецкай. Пабудавана ў 1942 г. з дрэва на месцы храма, узведзенага ў 1847 г.

   Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 частак: 2-яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай у плане малітоўнай залы пад 2-східьным дахам і гранёнай апсіды. Шацёр званіцы завершаны макаўкай на 8-граннай шыйцы. Сцены вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4