Забычанне. Храм
2007.07
Гістарычны агляд:

У цэнтры вёскі. Пабудавана на мяжы 19 — 20 ст. з цэглы.

    Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазіцыя будынка складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залы, 5-граннай апсіды. Вертыкальнымі дамінантамі з'яўляюцца 8-гранныя шатровыя барабаны надбудаванай над прытворам званіцы і цэнтральнага кубападобнага аб'ёму. Фасады крапаваны вуглавымі калонкамі, зубчастымі фрызамі, аркатурнымі паясамі, прарэзаны падвойнымі арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах.

   Унутры ў малітоўную залу адкрываецца светлавы барабан з самкнутым скляпеннем, абапёрты праз ветразі на шырокія аркі прыдзелаў, апсіды і прытвора; апсіда перакрыта конхай.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.